Карымата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карыма́та (індан.: Selat Karimata) — праліў паміж астравамі Калімантан і Белітунг у Інданезіі, злучае Паўднёва-Кітайскае і Яванскае моры.
Хуткія факты Карымата, Характарыстыкі ...
Карымата | |
---|---|
індан. Selat Karimata | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | 210 км |
Найбольшая глыбіня | 36 м |
Размяшчэнне | |
2°19′27″ пд. ш. 108°51′41″ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Ціхі акіян |
Раздзяляе | астравы Калімантан і Белітунг |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Дакладная даўжыня праліва марскім картамі не вызначана і лічыцца, што даўжыня роўная яго шырыні[1]. Найменшая шырыня каля 210 км. Глыбіні да 36 м. У праліве шмат астравоў і каралавых рыфаў.
На беразе праліва, у дэльце ракі Капуас, знаходзіцца горад і порт Пантыянак — адміністрацыйны цэнтр правінцыі Заходні Калімантан[1].