Лошніцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ло́шніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Змяшчаецца ва ўсходняй частцы раёна. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Лошніца.
Лошніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Барысаўскі раён |
Уключае | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Лошніца |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 8 546 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222122 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 17 жніўня 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Веліканегнавіцкага сельсавета[1], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Навасёлкі, вёскі Вышні Стан, Зарослае, Лабачыха, Млёхава, Раннае і Ратуцічы)[2]. 27 снежня 2016 года скасаваны пасёлак Навасады 1 (уключаны ў склад вёскі Навасады)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 11198 чалавек[4], з іх 89,4 % — беларусы, 7,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 8546 чалавек[6].