Луі Лево
From Wikipedia, the free encyclopedia
Луі Лево, радзей Луі Ле Ва (фр.: Louis Le Vau або Levau) — французскі архітэктар, адзін з заснавальнікаў французскага класіцызму, з 1653 па 1670 год — першы каралеўскі архітэктар. Над найбуйнейшымі заказамі архітэктар працаваў звычайна разам з ландшафтаналаджвальнікам Ленотрам і мастаком па інтэр'еры Лебрэнам.
Луі Лево | |
---|---|
Дата нараджэння | 1613[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 1670(1670-10-11)[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Францыя |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Парыж |
Архітэктурны стыль | класіцызм, барока |
Найважнейшыя пабудовы | Во-ле-Віконт, Луўрскі палац, Версальскі палац і інш. |
Уплыў на | Daniel Gittard[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луі Лево нарадзіўся ў Парыжы ў сям'і архітэктара. Лево вучыўся архітэктуры ў Італіі, у прыватнасці, у Рыме і Генуі, у эпоху росквіту барока. Вялікі ўплыў на яго таксама аказаў Франсуа Мансар. Адхіліўшыся ад рэнесансна-барочных формаў, Лево звярнуў увагу на больш простыя элементы класіцызму, у далейшым стаўшы адным з вядучых майстроў класіцызму ў Францыі.
Па замове суперінтэрданта фінансаў Нікаля Фуке Лево пабудаваў раскошны палац Во-ле-Віконт, які прыцягнуў да яго ўвагу караля Людовіка XIV. Пасля падзення Фуке яму было даручана паўтарыць поспех пры праектаванні і будаўніцтве Версальскага палаца. Адначасова Лево займала перабудова палаца Цюільры.
Акрамя гэтага, пад кіраўніцтвам Лево былі пабудаваны будынак Французскай акадэміі і шматлікія гарадскія асабнякі («атэлі»), у прыватнасці на востраве Сен-Луі.