Матэматычная генеалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Mathematics Genealogy Project (Праект «Матэматычная генеалогія») — гэта сеткавая база даных, якая выдае акадэмічны радавод канкрэтнага матэматыка, як з сучасных, так і з тых, што жылі ў мінулыя стагоддзі[2]. На 21 лютага 2020 года ў базе ўтрымліваліся звесткі пра 253485 матэматыкаў.
Матэматычная генеалогія | |
---|---|
англ.: Mathematics Genealogy Project | |
URL | //www.genealogy.ams.org/ http://www.genealogy.ams.org/ |
Тып сайта | анлайн-база даных[d], knowledge graph[d] і crowdsourced project[d] |
Мова(-ы) | англійская |
Аўтар | Harry Coonce[d][1] |
Пачатак працы | 1997 |
Матэматык X лічыцца простым акадэмічным нашчадкам матэматыка Y, калі Y быў навуковым кіраўніком кандыдацкай дысертацыі матэматыка X. Для замежных матэматыкаў замест кандыдацкай дысертацыі выкарыстоўваюцца такія яе аналагі як доктар філасофіі (Ph.D., D .Phil.) або доктар навук (Sc.D., D.Sc., Dr.Sc.). «Матэматыка» ў рамках гэтага праекта разумеецца даволі шырока і ўключае статыстыку, даследаванне аперацый, інфарматыку, логіку і (асабліва ў больш старажытнай частцы) фізіку. У рэдкіх выключэннях у базу ўключаюцца навукоўцы, якія не мелі фармальна кандыдацкай або доктарскай ступені — напрыклад, Лагранж[3].