Мета (рака)
рака ў Калумбіі і на мяжы з Венесуэлай / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мета (значэнні).
Ме́та[1] (ісп.: Río Meta) — рака ў Калумбіі і Венесуэле (у ніжнім цячэнні на мяжы паміж імі), левы прыток ракі Арынока.
Хуткія факты Мета, Характарыстыка ...
Мета | |
---|---|
ісп. Río Meta | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1046 км |
Басейн | 104 000 км² |
Расход вады | каля 2 000 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Усходняя Кардыльера |
• Каардынаты | 4°09′51″ пн. ш. 72°55′30″ з. д.HGЯO |
Вусце | Арынока |
• Месцазнаходжанне | Пуэрта-Карэньё |
• Каардынаты | 6°11′51″ пн. ш. 67°27′39″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Арынока → Атлантычны акіян |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі больш за 1000[1] км (1046 км[2]). Плошча вадазбору 104 000[1] км². Сярэдні расход вады складае каля 2000[1] м³/с. Выток ракі знаходзіцца ва Усходняй Кардыльеры. Працякае пераважна па раўніне Льянас-Арынока. Улетку адбываюцца паводкі.
Буйнейшыя гарады каля ракі: Пуэрта-Лопес, Пуэрта-Карэньё (у вусці) і Аракуэ.