Мсціжскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мсці́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Мсціж.
Мсціжскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Барысаўскі раён |
Уключае | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Мсціж |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 989 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222137 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Бягомльскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нядальскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Барысаўскага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1311 чалавек[2], з іх 96,9 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 989 чалавек[4].