Міжлескі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжле́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Міжлессе.
Міжлескі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярозаўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Міжлессе |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 140 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вялікае Міжлессе. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Машковіцкага сельсавета[1]. 8 сакавіка 1960 года ў склад Углянскага сельсавета перададзены вёскі Дзягелец, Машковічы, Шылін і Шылінок[2]. 4 верасня 1972 года вёска Малое Міжлессе далучана да вёскі Вялікае Міжлессе, вёска перайменавана ў Міжлессе, таксама скасаваны вёскі Малыя Мацвеевічы (зліліся з вёскай Вялікія Мацвеевічы) і Чарнечына (злілася з вёскай Міхалінак)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1140 чалавек[5], з іх 95,0 % — беларусы, 3,2 % — рускія[6].