Нарутавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нару́тавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Нарутавічы.
Нарутавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярозаўскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Нарутавічы |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 21 лістапада 1977 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 17 верасня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 921 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Блудзенскага сельсавета[1]. 21 лістапада 1977 года цэнтр Асавецкага сельсавета перанесены ў вёску Нарутавічы, а сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі[2]. 18 снежня 2008 года вёска Крываблоты скасавана і далучана да Нарутавіч[3]. 17 верасня 2013 года Нарутавіцкі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Сялецкага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 921 чалавек[5], з іх 91,5 % — беларусы, 5,4 % — рускія[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: Аніцавічы, Асаўцы, Варажбіты, Міхнавічы, Нарутавічы, Плехаўшчына.