Неманіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Немані́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Неманіца.
Хуткія факты Неманіцкі сельсавет, Краіна ...
Неманіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Барысаўскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Неманіца |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 546 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 17 жніўня 1963 года ў склад Бродаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Кастрыца, Міхайлова II і Судоль)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1627 чалавек[2], з іх 90,2 % — беларусы, 6,9 % — рускія, 1,7 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1546 чалавек[4].