Палессе (тып мясцовасці)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Палессе (значэнні).
Палессе, палескі тып ландшафту — тып краявіду пясчаных раўнін, найбольш распаўсюджаны на ўскраінах раёнаў старажытнага зледзянення ў Цэнтральнай і ва Усходняй Еўропе (Польшча, Беларусь, поўнач Украіны, еўрапейская частка Расіі).
У назве адлюстроўваецца адна з характэрных рысаў гэтых тэрыторый — мноства лясоў: паўднёва-таёжных, змешаных і шыракалістых. Звычайна шмат балотаў і азёр; гэта адносна слаба засвоеныя тэрыторыі.