Паўночная Македонія на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночная Македонія дэбютавала на міжнародным конкурсе песні Еўрабачанне ў 1998 годзе. Дэбют мог адбыцца раней, але ў 1996 годзе македонская песня не прайшла дадатковы адбор. Лепшы вынік краіны на конкурсе - 7-е месца, якое ў 2019 годзе, заняла Тамара Тадэўская, набраўшы 305 балаў.
Паўночная Македонія | |
---|---|
Вяшчальнік | МРТ |
Адбор | Нацыянальны
1998
2000 2002 2005 2008–2011 2015 Унутраны
2004
2012–2014 2016–2019 |
Удзелы | |
Удзелы | 19 (9 у фінале) |
Першы выступ | 1998 |
Лепшы вынік | 7, 2019 |
Горшы вынік | 18 (паўфінал), 2018 |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2018. Праверана 25 жніўня 2019. |
Раней па патрабаванні Грэцыі Паўночная Македонія, якая тады мела назву Македонія, ўдзельнічала ў конкурсе Еўрабачанне з дадаваннем да назвы краіны тлумачэння, што гэта «былая югаслаўская рэспубліка»[1] (англ.: former Yugoslav Republic), таму ў тытрах, у статыстыцы і ў дакументах конкурса было прынята напісанне F.Y.R. Macedonia[2]. У 2019 годзе пасля таго як краіна змяніла сваю назву на Паўночная Македонія, Грэцыя зняла пытанне аб тлумачэнні, і краіна пачала выступаць пад новай назвай - North Macedonia.
Калі Паўночная Македонія была часткай Югаславіі, яе артысты ніколі не ўдельнічалі ад Югаславіі ў конкурсе.[3].
За ўсю гісторыю ўдзелу ў фіналах Паўночная Македонія набрала 671 бал, а ў паўфіналах 1085 балаў.