Пескаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́скаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Пескі.
Пескаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярозаўскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пескі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 462 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старыя Пескі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[1]. 16 сакавіка 1987 года скасавана вёска Старыя Пескі (злілася з вёскай Новыя Пескі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новыя Пескі[2]. 24 сакавіка 2005 года вёска Новыя Пескі перайменавана ў Пескі. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Белаазёрскага сельсавета з вёскамі Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі, Хрыса[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 2462 чалавекі[4], з іх 96,3 % — беларусы, 2,6 % — рускія[5].