Расія на конкурсе песні Еўрабачанне 2018
From Wikipedia, the free encyclopedia
Расія ўдзельнічала ў 2018 годзе ў конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 21-ы раз — краіну прадстаўляла Юлія Самойлава з песняй «I Won't Break», выступіўшы ў другім паўфінале. Упершыню за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў конкурсе, Расія не трапіла ў фінал.
Еўрабачанне-2018 | |
---|---|
Краіна | Расія |
Тэлеканал | Першы канал |
Нацыянальны адбор | |
Працэс адбору | Унутраны |
Даты адбору | 11 сакавіка 2017 |
Абраны ўдзельнік | Юлія Самойлава |
Абраная песня | «I Won’t Break» |
Мова песні | англійская |
Аўтар песні | Леанід Гуткін, Нета Німродзі, Ар’е Бурштэйн |
Вынікі выступлення | |
Паўфінал | 15 (не выйшла ў фінал) |
Фінал |
Юлія мала ўдзельнічаць у 2017 годзе ў конкурсе песні «Еўрабачанне-2017» з песняй «Flame Is Burning». Але 22 сакавіка 2017 года Служба бяспекі Украіны забараніла ўезд у краіну ўдзельніку Расіі — спявачцы Юліі Самойлавай за парушэнне ўкраінскага заканадаўства. ЕВС запрапанаваў арганізаваць выступленне Юліі Самойлавай з дапамогай прамой тэлетрансляцыі з Масквы альбо змяніць удзельніка конкурсу. Пасля адмовы Расіі, 13 красавіка 2017 года Еўрапейскі вяшчальны саюз абвясціў, што Расія не зможа прыняць удзел у конкурсе. Гэта другі выпадак нядопуску ўдзельніка да Еўрабачання (у 2009 годзе грузінскі гурт «Стэфанэ і 3G» не была дапушчана да ўдзелу ў конкурсе за палітычны падтэкст сваёй песні), але першы за парушэнні, не звязаныя з песняй.