Рэлігійныя войны ў Францыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гл. таксама
Рэлігійныя, або гугеноцкія войны — серыя зацяжных грамадзянскіх войнаў паміж каталікамі і пратэстантамі (гугенотамі), якія раздзіралі Францыю пры апошніх каралях дынастыі Валуа, з 1562 па 1598 гады. На чале гугенотаў стаялі Бурбоны (прынц Кандэ, Генрых Наварскі) і адмірал дэ Каліньі, на чале каталікоў — каралева-маці Кацярына Медычы і магутныя Гізы. На ход падзей у Францыі спрабавалі ўплываць яе суседзі — Лізавета Англійская падтрымлівала гугенотаў, а Філіп Іспанскі — каталікоў. Войны скончыліся ўзыходжаннем Генрыха Наварскага на французскі прастол і выданнем кампраміснага Нанцкага эдыкта (1598).