Лізаве́та I (англ.: Elizabeth I; 7 верасня 1533, Грынвіцкі палац, цяпер Лондан — 1603, Рычманд) — каралева Англіі і каралева Ірландыі з 17 лістапада 1558 года і да самай смерці, апошняя з дынастыі Цюдараў. Бацька — Генрых VIII, маці — Ганна Балейн. Яе называлі каралева-нявінніца. Час панавання Лізаветы часам называюць «залатым векам Англіі», як у сувязі з росквітам культуры, бо іменна ў яе часы працавалі Уільям Шэкспір, Крыстафер Марла, Фрэнсіс Бэкан і іншыя выдатныя дзеячы, так і з узмацненнем міжнароднага становішча Англіі, дзякуючы разгрому Непераможнай Армады, дзейнасці Фрэнсіса Дрэйка і Уолтэра Рэйлі, стварэннем Ост-Індскай кампаніі.
Хуткія факты манарх Англіі[d], Папярэднік ...
Закрыць
Некаторыя гісторыкі больш стрыманыя ў сваіх ацэнках. Яны апісваюць Лізавету, як запальчывага, часам нерашучага кіраўніка, якой аднак шанцавала ў палітыцы. К канцу праўлення Лізаветы I шэраг эканамічных і ваенных праблем аслабілі яе папулярнасць. Тым не менш, Лізавету апісваюць харызматычным лідарам, у той час калі ўлада парламента была слабай і абмежаванай, і калі манархі ў суседніх краінах сутыкнуліся з унутранымі праблемамі, якія паставілі пад пагрозу іх стальцы. Так было ў выпадку з шатландскай каралевай Марыяй, якая была скінута са стальца ў 1568 годзе і ўрэшце пакарана смерцю ў 1587 годзе. Пасля кароткага валадарання папярэднікаў Лізаветы, 44 гады яе праўлення далі доўгачаканую стабільнасць для каралеўства і паспрыялі фарміраванню пачуцця нацыянальнай самасвядомасці.