Спораўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спо́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Спорава.
Хуткія факты Спораўскі сельсавет, Краіна ...
Спораўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярозаўскі раён |
Уключае | 2 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Спорава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 522 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Здзітаўскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Здзітава. У 1962 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Белаазёрскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі і Хрыса)[1]. 18 студзеня 1988 года сельсавет перайменаваны ў Спораўскі, цэнтр перанесены ў вёску Спорава.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1932 чалавекі[2], з іх 95,7 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1522 чалавекі[4].