Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сухапу́тныя во́йскі Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.
Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Гады існавання | з 20 сакавіка 1992 года па цяперашні час |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы |
Тып | Від узброеных сіл |
Колькасць | 11 700 (2023)[1] |
Дыслакацыя | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | генерал-маёр Аляксандр Мікалаевіч Нікіцін |
У Рэспубліцы Беларусь Сухапутныя войскі з’яўляюцца самым шматлікім і рознабаковым па баявым складзе відам Узброеных Сіл. Яны валодаюць вялікай агнявой і ўдарнай магутнасцю, высокай манеўранасцю і самастойнасцю.
Сухапутныя войскі прызначаны для вырашэння задач па адбіццю ўдараў праціўніка і яго разгрому ў выпадку развязвання ім агрэсіі. Выкарыстоўваючы абаронныя магчымасці, Сухапутныя войскі ў стане эфектыўна весці барацьбу з наземным і паветраным праціўнікам ва ўзаемадзеянні з Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны.
Сухапутныя войскі складаюцца з родаў войскаў і спецыяльных войскаў. Роды войскаў і спецыяльныя войскі ў залежнасці ад характару задач, якія яны выконваюць, маюць уласцівыя ім узбраенне, ваенную тэхніку і арганізацыю.
Для вырашэння баявых задач Сухапутныя войскі маюць у сваім складзе механізаваныя злучэнні, ракетныя войскі і артылерыю, воінскую СПА, спецыяльныя войскі, часці і ўстановы тылавога і тэхнічнага забеспячэння.