ФК Кайзерслаўтэрн
нямецкі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Кайзерслаўтэрн» (ням.: 1. FC Kaiserslautern) — нямецкі футбольны клуб з горада Кайзерслаўтэрн, які размяшчаецца ў зямлі Рэйнланд-Пфальц на захадзе Германіі. Чатырохразовы чэмпіён Германіі (1951, 1953, 1991, 1998), уладальнік Кубка Германіі (1990, 1996) і Суперкубка Германіі (1991). Клуб быў заснаваны 2 чэрвеня 1900 года шляхам зліцця футбольных каманд «Germania 1896» і «FG Kaiserslautern», у тыя часы называўся «FC 1900». У 1909 годзе клуб, у сваю чаргу, быў аб’яднаны з клубамі «FC Palatia» (заснаваным у 1901 годзе) і «FC Bavaria» (заснаваным у 1902 годзе), у вынік гэтага працэсу клуб атрымаў назву «FV 1900 Kaiserslautern». У 1929 годзе адбылося чарговае зліццё клубаў — на гэты раз з футбольным клубам «SV Phönix», пасля чаго клуб атрымаў назву «FV Phönix-Kaiserslautern». Канчатковая назва была прысвоена клубу ў 1932 годзе.
Кайзерслаўтэрн | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | 1. Fußball-Club Kaiserslautern e.V. | |||
Заснаваны | 2 чэрвеня 1900 | |||
Горад | Кайзерслаўтэрн, Германія | |||
Стадыён |
Фрыц-Вальтэр-Штадыян Умяшчальнасць: 49 780 |
|||
Прэзідэнт | Wolfgang Erfurt[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Другая Бундэсліга | |||
2021/22 | ▲ 3 месца ў Трэцяй лізе | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|