ФК Кёльн
нямецкі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Кёльн» (ням.: Köln) — нямецкі футбольны клуб з горада Кёльн. Заснаваны ў 1948 годзе. Трохразовы чэмпіён Германіі і 4-разовы ўладальнік Кубка Германіі. «Кёльн» быў створаны 13 лютага 1948 года пасля зліцця клубаў «Kölner Ballspiel-Club 1901» і «SpVgg Sülz 07». Як і многія іншыя прафесійныя футбольныя нямецкія клубы, «Кёльн» ёсць часткай вялікага спартыўнага клуба, які аб’ядноўвае ў сабе каманды па розных відах спорту, у прыватнасці клубы па гандболе, настольным тэнісе і мастацкай гімнастыцы. Асноўнымі супернікамі клуба з’яўляюцца «Барусія» Мёнхенгладбах, «Баер» і «Фартуна» Дзюсельдорф — клубы з таго ж рэгіёна, з гарадоў, што стаяць на беразе ракі Рэйн.
Хуткія факты Кёльн, Поўная назва ...
Кёльн | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | 1. Fußball-Club Köln 01/07 e. V. | |||
Заснаваны | 13 лютага 1948 | |||
Горад | Кёльн, Германія | |||
Стадыён |
Рэйн Энергі Штадыян Умяшчальнасць: 50 000 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Бундэсліга | |||
2022/23 | 11 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Закрыць