Яраслаў Аляксандр Качыньскі (польск.: Jarosław Aleksander Kaczyński; нар. 18 чэрвеня 1949, Варшава) — польскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Польшчы 14 ліпеня 2006 — 16 лістапада 2007.
Хуткія факты Яраслаў Качыньскі, Прэм’ер-міністр Польшчы ...
Закрыць
Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага універсітэта. У 1980-я удзельнічаў у дзейнасці незалежнага прафсаюза «Салідарнасць», у 1989-1991 рэдагаваў яго цэнтральную газету Tygodnik Solidarność. Качыньскі разам з братам быў адным з заснавальнікаў кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць». На парламенцкіх выбарах 2005 года «Права і справядлівасць» разам з іншымі правымі партыямі атрымала большасць галасоў, і прадстаўнік партыі Казімеж Марцінкевіч стаў прэм'ер-міністрам. 14 ліпеня 2006 на пасаду прэм'ер-міністра быў зацверджаны Яраслаў Качыньскі. Адначасова прэзідэнтам Польшчы быў яго брат Лех Качыньскі.
Яраслаў адышоў у адстаўку пасля таго, як на парламенцкіх выбарах 2007 года перамагла «Грамадзянская платформа» Дональда Туска.