Microsoft
карпарацыя ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Microsoft Corporation» — транснацыянальная карпарацыя камп’ютарных тэхналогій са 124 тысячамі супрацоўнікаў у 102 краінах (2017), найбуйнейшая кампанія па ставрэнню праграмнага забеспячэння. Штаб-кватэра знаходзіцца ў карпаратыўным кампусе ў Рэдмандзе (Вашынгтон, ЗША).
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Самыя папулярныя прадукты карпарацыі — аперацыйныя сістэмы «Microsoft Windows» і пакет «Microsoft Office». «Microsoft» валодае буйнымі кампаній з іншых сектараў рынку, такімі як сетка кабельнага тэлебачання MSNBC, інтэрнэт-партал MSN і мультымедыйная энцыклапедыя «Microsoft Encarta». Кампанія таксама прадае абсталяванне, такое як камп’ютарныя мышы «Microsoft», а таксама забаўляльныя прадукты, такія як «Xbox», «Xbox 360», «Xbox One», «Xbox One X» і MSN TV.
Назва «Microsoft» азначае праграмы для мікракамп’ютараў, цяпер часта скарачаецца да дзвюх літар — МС (англ.: MS). Кампанія заснавана ў Альбукерке, штат Нью-Мексіка, 4 красавіка 1975 года Білам Гейтсам і Полам Аленам для распрацоўкі і продажу мовы праграмавання BASIC для Altair 8800. Пасля буму на рынку ПК IBM у сярэдзіне 1980-х, дзякуючы кантракту з IBM на стварэнне аперацыйнай сістэмы MS-DOS, Microsoft стала адным з лідараў на рынку праграмнага забеспячэння. Пасля гэтага кампанія выпусціла на рынак акцыі, што зрабіла некаторых працаўнікоў кампаніі мільянерамі. Кошт акцый няўхільна рос да пачатку 2000-х гадоў. Microsoft Windows, спачатку дадатак да MS-DOS, стала самай распаўсюджанай аперацыйнай сістэмай у свеце. Кампанія працягвае выходзіць на рынкі тэлебачання і забаўляльнага кантэнту. Microsoft таксама традыцыйна падтрымлівае групы навін Usenet і World Wide Web і прысвойвае Microsoft MVP выдатным спецыялістам, якія ўнеслі значны ўнёсак у развіццё тэхналогій Microsoft. Кампанія таксама падтрымлівае сетку распрацоўшчыкаў Microsoft (MSDN), каб далучаць да супольнасці распрацоўшчыкаў па-за межамі кампаніі.
Microsoft неаднаразова абвінавачвалі ў манапалізацыі: напрыклад, Міністэрства юстыцыі ЗША падало ў суд на Microsoft за значныя злоўжыванні і дадаванне праграм. Акрамя таго, Microsoft крытыкуюць за сеткавую небяспеку праграм. Кампанія атрымала некалькі ўзнагарод, у тым ліку «Самай інавацыйнай кампанія ў Злучаных Штатах» ад часопіса Fortune у 1993 годзе. Уваходзіць у спіс Fortune 500 кампаній.