MySQL
From Wikipedia, the free encyclopedia
MySQL (май-эс-кью-эл)[5] — рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных з адкрытым зыходным кодам.[5][6] Яе назва ўяўляе сабой спалучэнне імені дачкі сузаснавальніка MySQL Майкла Відэніуса (Май, англ.: My)[7] і назвы мовы запытаў SQL. Акрамя кіравання рэляцыйнымі базамі даных, MySQL забяспечвае доступ праз сеціва, стварэнне рэзервовых копій і кіраванне карыстальнікамі.
MySQL | |
---|---|
Тып | рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных |
Распрацоўшчык | MySQL AB[d], Sun Microsystems і Oracle |
Напісана на | C++[1] і C, мова праграмавання[2] |
Аперацыйная сістэма | Windows[3], FreeBSD[3], Solaris[d][3], UNIX-падобная аперацыйная сістэма, Linux[3] і macOS[3] |
Першы выпуск | 2001 |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | GNU GPL 2.0 і прапрыетарная |
Сайт | mysql.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
MySQL з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем з адкрытым зыходным кодам у адпаведнасці з умовамі GNU General Public License, а таксама даступна пад рознымі прапрыетарнымі ліцэнзіямі. MySQL была створана ў 1995 годзе шведскай кампаніяй MySQL AB.
MySQL выкарыстоўваецца вялікай колькасцю папулярных сайтаў, такіх як Facebook,[8][9] Flickr,[10] MediaWiki,[11] Twitter,[12] і YouTube.[13] MySQL з’яўляецца кампанентам праграмнага стэка LAMP (абрэвіятура ад Linux, Apache, MySQL, Perl/PHP/Python), на якім пабудаваныя многія вэб-праграмы. Таксама MySQL выкарыстоўваецца ў такіх сістэмах кіравання змесцівам (CMS) як Drupal, Joomla і WordPress.