Vought
From Wikipedia, the free encyclopedia
Vought («Воўт»; поўная назва Vought Aircraft Industries, Inc.) — асобная авіякасмічная карпарацыя ў ЗША, ва ўласнасці «Групы Кэрлайл» (з 24.7.2000). Штаб-кватэра: Далас (ЗША). Вытв. магутнасці: 9 галоўных вытв. пляцовак у ЗША (2005). Штат: ~5900 работнікаў (2005)[1]. Абарот: ~1,6 млрд. USD за год (2005). Асноўныя кірункі дзейнасці (2005): выпуск структурных кампанентаў авіякасмічнай тэхнікі (удзел у праграмах «Боінг 787», «Гальфстрым», «Блэкхок», C-17, «Глобал Хок»).
Стыль артыкула неэнцыклапедычны або парушае нормы літаратурнай беларускай мовы. |
Vought | |
---|---|
Тып | акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1917 |
Заснавальнікі | Chance M. Vought[d] |
Размяшчэнне | |
Галіна | самалётабудаўнічае прадпрыемства[d] і авіяцыйная прамысловасць[d] |
Прадукцыя | самалёт |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Triumph Group[d] |
Сайт | triumphgroup.com/… (англ.) |
Заснаваная супольна Чэнсам М. Воўтам і Б. Б. Льюісам як Lewis and Vought Corporation (18.6.1917; другая, пасля «Боінга», найстарэйшая авіявытв. кампанія ЗША).
Першы серыйны прадукт: VE-7 «Блюбэрд» (1917). Вядомыя прадукты: самалёты VE-7 «Блюбэрд», SB2U «Віндыкатар», OS2U «Кінгфішэр», F4U «Карсар», F-8 «Крусейдэр», A-7 «Карсар II», ракеты «Скаут», «Лэнс», сістэма залпавага агню MLRS. За гісторыю існавання карпарацыі выпушчана больш за 15000 самалётаў, з іх SB2U, OS2U, F4U—амаль 14000 адзінак.