Інтэрнэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэрнэ́т[1][2][3] (англ.: Internet, ад Interconnected Networks — аб’яднаныя сеткі) — глабальная тэлекамунікацыйная сетка інфармацыйных і вылічальных рэсурсаў, якую ў 1989 годзе распрацавалі брытанскі навуковец Цім Бернерс-Лі і бельгійскі — Роберт Каё.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
З дапамогай вучоных з Еўрапейскай арганізацыі ядзерных даследаванняў (CERN) Бернерс-Лі і Каё стварылі міжнародную сетку для абмену навуковымі звесткамі. Іх распрацоўка стала агульнадаступнай у 1991 годзе. У 1994 годзе налічвалася каля пяцісот сайтаў. У 2009 годзе іх колькасць перавысіла 80 мільёнаў[4].
Інтэрнэт складаецца з многіх тысяч карпаратыўных, навуковых, урадавых і дамашніх камп’ютарных сетак. Часта яго называюць сусветным (ці глабальным) сецівам або павуціннем[4], або проста сеціва.
Паводле даных Міжнароднага саюза электрасувязі ААН, 23 % насельніцтва зямлі карыстаецца сецівам. Заснавальнікам першага інтэрнэт-партала (Global Network Navigator), што ўтрымваўся на прыбыткі ад рэкламы, стаў Дэйл Доэрці[4]. У сярэдзіне 2015 года колькасць карыстальнікаў дасягнула 3,3 млрд чалавек. Шмат у чым гэта было абумоўлена шырокім распаўсюдам сотавых тэлефонаў з доступам у Інтэрнэт стандартаў 3G і 4G, развіццём сацыяльных сетак і зніжэннем кошту інтэрнэт-трафіка[5].