Акаба (заліў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ака́ба (араб. خليج العقبة; іўр.: מפרץ אילת) — заліў на поўначы Чырвонага мора, які адлучае Сінайскі паўвостраў ад Аравійскага.
Акаба | |
---|---|
ар. خليج العقبة, іўр. מפרץ אילת | |
28°41′10″ пн. ш. 34°41′44″ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Чырвонае мора |
Краіна | |
Найбольшая глыбіня | 1 828 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мае выцягнутую форму: даўжыня 175 (180[1]) км і шырыня да 29 км. Глыбіня да 1828[1] м. Геаграфічна з’яўляецца часткай разлома Вялікай рыфтавай даліны. Заліў злучаны з Чырвоным морам пралівам Тыран, у якім размешчаны шэраг невялікіх астравоў.
Заходні бераг заліва (Сінайскі паўвостраў) належыць Егіпту, усходні Саудаўскай Аравіі. У паўночным ускрайку заліва размешчаны ізраільскі порт Эйлат (у Ізраілі таму распаўсюджана назва Эйлацкі заліў, іўр.: מפרץ אילת) і іарданскі порт Акаба, імя якога носіць заліў. Для Іарданіі гэта адзіны выхад да мора. У апошнія гады раён Акаба-Эйлат набыў значэнне курортнай зоны. Да яе прылягае курорт Таба на егіпецкай тэрыторыі. Турыстаў прыцягвае празрыстая марская вада і багаты падводны жывёльны свет заліва.