Алжыр
краіна ў Паўночнай Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Алжы́р (араб. الجزائر), Алжы́рская Наро́дная Дэмакраты́чная Рэспу́бліка (араб. الجمهورية الجزائرية الديمقراطية الشعبية, ⵟⴰⴳⴷⵓⴷⴰ ⵜⴰⵎⴻⴳⴷⴰⵢⵜ ⵜⴰⵖⴻⵔⴼⴰⵏⵜ ⵜⴰⵣⵣⴰⵢⵔⵉⵜ ) — дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Афрыкі. Тэрыторыя — 2382 тыс.км². Сталіца — Алжыр (каля 3,7 млн жыхароў). Найбуйнейшыя гарады — Аран (1,5 млн жыхароў), Канстанціна (каля 1 млн.), Анаба (600 тыс.). Афіцыйная мова — арабская, «нацыянальныя мовы» — арабская і амазігт (берберская); распаўсюджана французская. Грашовая адзінка — алжырскі дынар. Дзяржаўная рэлігія — іслам, 99 % насельніцтва — мусульмане-суніты. Нацыянальнае свята — Дзень рэвалюцыі (1 лістапада 1954 г.). Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел: 48 вілай (правінцый).
| |||||
Дэвіз: «من الشعب و للشعب (Ад людзей і для людзей)» | |||||
Гімн: «Kassaman» | |||||
Дата незалежнасці | 5 ліпеня 1962 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйныя мовы | арабская, берберская | ||||
Сталіца | Алжыр | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Алжыр, Канстанціна, Аран, Батна | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Абдэльмаджыд Тэбун Абдэльмалек Селаль | ||||
Дзярж. рэлігія | іслам суніцкага толку | ||||
Плошча • Усяго | 10-я ў свеце 2 381 740 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць | 35 200 000[1] чал. (37-я) 14,7 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$255,012 млрд[2] (38-ы) $7244[2] | ||||
Валюта | алжырскі дынар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .dz | ||||
Код ISO (Alpha-2) | DZ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | DZA | ||||
Код МАК | ALG | ||||
Тэлефонны код | +213 | ||||
Часавыя паясы | +1 |
Клімат рэзка змяняецца з поўначы на поўдзень: на поўначы — міжземнаморскі (з спякотай, сухі ўлетку і цёплы дажджлівы ўзімку, на большай частцы тэрыторыі краіны — паўпустынны і пустынны, рэзка кантынентальны, характарызуецца моцнымі тэмпературнымі перападамі (да 35 градусаў днём, ночы прахалодныя) і вельмі беднымі ападкамі.