Аранская дынастыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аранская ці Аранска-Насаўская дынастыя (нідэрл.: Oranje-Nassau) — каралеўская дынастыя Нідэрландаў з 1815 года, галіна Насаўскага княжацкага дому. З XVI стагоддзя прынцы Аранскія — уплывовая алігархічная сям'я Рэспублікі Злучаных правінцый, з якой абіраліся яе статхаўдары (штатгальтары). Дынастычны колер — аранжавы.
Аранскія-Насау | |
---|---|
Краіна | Нідэрланды |
Родапачынальны дом | Насаускі дом[d] |
Заснавальнік | Вільгельм I Аранскі |
Цяперашні глава | Вілем-Аляксандр |
Год заснавання | 1544 |
Малодшыя лініі | графы Мерэнберг |
Тытулы | |
герцагі Насау (1806—1866) каралі Нідэрландаў (з 1815), Вялікія герцагі Люксембурга (1815—1890) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы Аранскія-Насау на Радаводзе |
Імя дынастыі паходзіць ад паўднёвафранцузскага княства Оранж, атрыманага ў спадчыну Вільгельмам I Аранскім. Падчас Нідэрландскай рэвалюцыі, адным з правадыроў якой быў Вільгельм I, ён быў абвешчаны статхаўдарам Галандыі, Зеландыі і шэрагу іншых нідэрландскіх правінцый. Яго спадчыннікі, якія таксама займалі гэтыя пасады, у XVII—XVIII стст. дамагліся становішчы фактычных кіраўнікоў выканаўчай улады Рэспублікі Злучаных Правінцый. Вільгельм III Аранскі (1650—1702) з 1689 быў таксама каралём Англіі і Шатландыі.
З яго смерцю род Вільгельма I Аранскага згас, і тытул прынцаў Аранска-Насаўскіх перайшоў да прадаўжальнікаў лініі яго малодшага брата Іаана Насау-Дыленбургскага. Прамы нашчадак Яна абвясціў сябе 16 сакавіка 1815 года каралём Нідэрландаў, і дынастыя Аранска-Насаўскіх ператварылася ў каралеўскую. Нідэрландская каралеўская дынастыя выводзіцца ад родапачынальніка папярэдняй Аранскай дынастыі па шэрагу жаночых ліній.