Бліц (англ.: the Blitz, скарачэнне ад ням.: Blitzkrieg – маланкавая вайна) — кампанія стратэгічных бамбардзіровак германскай авіяцыяй брытанскай прамысловасці ў 1940 – 1941 з мэтай вывядзення Вялікабрытаніі з Другой сусветнай вайны. Большая частка налётаў была скіравана на Лондан (71 рэйд), але таксама атакаваліся іншыя буйныя індустрыяльныя цэнтры і парты: Бірмінгем, Ліверпул і Плімут (8 рэйдаў), Брысталь (6), Глазга (5), Саўтгемптан (4), Портсмут (3) і некалі асобных бамбардзіровак яшчэ васьмі гарадоў.
Хуткія факты Бліц, Дата ...
Закрыць
Лонданскі бліц доўжыўся 57 начэй, знішчыўшы больш за мільён будынкаў. Аднак мэты па дэмаралізацыі брытанскага ўрада і падрыву эканомікі не былі дасягнуты: наадварот, ваенная прамысловасць пашырыла выпуск прадукцыі, а страты цывільнага насельніцтва, у параўнанні з іншымі бітвамі Другой сусветнай вайны, былі мінімальныя. Параза Германіі ў Бліцы, як і ў папярэдняй Бітве за Брытанію, прывяла да адмены плану высадкі Вермахта ў Вялікабрытаніі і пачатку агрэсіі супраць Савецкага Саюза.
Прычынамі правалу кампаніі лічацца адсутнасць у Вярхоўнага камандавання Люфтвафэ (ОКЛ) адзінага плана стратэгічных бамбардзіровак (атакі мелі хаатычны характар замест канцэнтрацыі на адной галіне прамысловасці), недахоп сродкаў вядзення доўгай авіявайны, дрэнныя разведдадзеныя па знаходжанни варожых вытворчасцей.