Данія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Да́нія (дацк.: Danmark), Карале́ўства Да́нія (дацк.: Kongeriget Danmark) — краіна ў паўночнай Еўропе на ўзбярэжжах Балтыйскага і Паўночнага мораў. Геаграфічна Данія ўключае ў сябе паўвостраў Ютландыя (Jylland), па якім мяжуе з Германіяй, і 409 астравоў, з якіх 90 населеныя, сярод якіх найбольш вядомыя такія, як Зеландыя (дацк.: Sjælland), Фюн (дацк.: Fyn), Паўночная Ютландыя (дацк.: Vendsyssel-Thy), Лоланд, Фальстэр і Борнхальм, да таго ж на Зеландыі (Sjælland) размяшчаецца сталіца Даніі Капенгаген. Даніі належаць таксама Фарэрскія астравы ў Паўночнай Атлантыцы і найвялікшы ў свеце востраў Грэнландыя. Дзяржаўны лад — канстытуцыйная манархія.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Guds hjælp, Folkets kærlighed, Danmarks styrke (бел.: Дапамога Госпада, любоў народа, сіла Даніі)» | |||||
Гімн: «Der er et yndigt land» | |||||
Заснавана | VIII стагоддзе | ||||
Афіцыйная мова | дацкая[1] | ||||
Сталіца | Капенгаген | ||||
Найбуйнейшы горад | Капенгаген | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кіраўнік дзяржавы Прэм’ер-міністр | Фрэдэрык Х Метэ Фрэдэрыксен | ||||
Дзярж. рэлігія | Лютэранства | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 132-я ў свеце 43 098,31 км² 1,64 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць | 5 540 241 чал. (104-я) 126,4 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2005) • На душу насельніцтва |
$187 977 млн. (45-ы) $34 700 | ||||
Этнахаронім | датчанін, датчанка | ||||
Валюта | дацкая крона | ||||
Інтэрнэт-дамен | .dk | ||||
Код ISO (Alpha-2) | DK | ||||
Код ISO (Alpha-3) | DNK | ||||
Код МАК | DEN | ||||
Тэлефонны код | +45 | ||||
Часавыя паясы | CET (UTC+1) CEST (UTC+2) |
Закрыць