Жур
From Wikipedia, the free encyclopedia
<table class="infobox infobox-Не пазначаны радок для хэшыравання. " style="" > Краіна паходжання
Кампаненты Асноўныя
Жур — старадаўняя беларуская страва з аўсянай мукі. Рошчыну рабілі з неабтоўчанага аўса або вотруб'я і ставілі квасіць (каб хутчэй укісла, клалі кавалачак хлеба). Калі рошчына ўкісала, яе працэджвалі на сіта і давалі адстаяцца. Рэдкую частку (квасліны, малако) злівалі і варылі жур, а з густой (цэды) — кісель. Жур падсольвалі, заскварвалі або запраўлялі алеем і елі звычайна з бульбай. Вядомы па ўсёй Беларусі.