Камуністычная партыя Беларусі (1918)
палітычная партыя Беларусі, частка КПСС (1918—1991) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Камуністы́чная па́ртыя Белару́сі (скар. КПБ) — камуністычная партыя на тэрыторыі Беларусі ў 1918—1991 гадах, складовая частка спачатку Расійскай камуністыснай партыі (бальшавікоў) (РКП(б)), потым Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС). У 1918—1952 гадах называлася Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б). Фактычна спыніла існаванне ў жніўні 1991 года пасля прыняцця Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь Пастановы «Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ — КПСС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»[1].
Камуністычная партыя Беларусі | |
---|---|
Лідар | Першы сакратар ЦК КПБ |
Дата заснавання | 30 снежня 1918 |
Дата роспуску | 25 жніўня 1991 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалогія | марксізм-ленінізм |
Маладзёжная арганізацыя | Ленінскі камуністычны саюз моладзі Беларусі |
Колькасць членаў | 697 тыс.чалавек (на 1 студзеня 1990) |
Дэвіз | Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся! |
Гімн | Інтэрнацыянал |
Партыйны друк | газета «Звязда» |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (32 чал.) |
Камуністычная партыя Беларусі Беларускія секцыі РКП(б) — КП(б)ЛіБ — КПБ — КПЗБ |
Гісторыя партыі |
Арганізацыя КПБ |