Конкурс песні Еўрабачанне 1968
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 1968 стаў 13-м конкурсам Еўрабачанне. Ён прайшоў 6 красавіка 1968 года ў Лондане (Вялікабрытанія) у Альберт-холе. Удзел у конкурсе прыняло 17 краін. Выйграла конкурс Іспанія ў першы раз, яе прадстаўляла Массіэль з песняй «La, la, la...». Другое месца заняла вялікабрытанія ў шосты раз. Упершыню ў гісторыі тэлекампаніі сямі краін паказвалі конкурс у каляровым малюнку. Аўстрыю на гэтым конкурсе прадстаўляў знакаміты чэхаславацкі спявак Карэл Готт. З 1968 года Конкурс песні Еўрабачанне пачаў транслявацца ў колеры.
Хуткія факты Дата, Фінал ...
Конкурс песні Еўрабачанне 1968 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 6 красавіка 1968 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Альберт-хол, Лондан, Вялікабрытанія |
Вядучы(я) | Кэці Бойл |
Тэлеканал гаспадароў | BBC |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 17 |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | У кожнай краіны было па 10 суддзяў, кожны з якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песні. |
Нуль ачкоў | няма |
Пераможная песня | «La, la, la...» (Іспанія) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1967 1969► |
Закрыць