Кітайская акадэмія навук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кітайская акадэмія навук, або Акадэмія навук КНР — вышэйшая навуковая арганізацыя КНР, вядучы цэнтр фундаментальных даследаванняў у галіне прыродазнаўчых навук у краіне. Кітайская акадэмія навук была створана 1 лістапада 1949 года ў Пекіне. На момант стварэння ў Акадэмію ўвайшлі 16 навукова-даследчых інстытутаў і 6 лабараторый, штат навуковых супрацоўнікаў быў 224 чалавекі.
Кітайская акадэмія навук | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | акадэмія навук, выдавец свабоднага доступу[d], public institution directly owned by State Council[d] і акадэмічная навучальная ўстанова[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1 лістапада 1949 |
Матчыная арганізацыя | Дзяржаўны савет КНР[d] |
Член у | |
cas.ac.cn (кіт.) english.cas.cn (англ.) cas.cn |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да 1962 года колькасць вучоных Акадэміі вырасла да 8 тыс. чалавек, а ў 1967 годзе ў склад Акадэміі ўваходзіла 10 тыс. навукоўцаў. У маі 1977 года на базе Аддзялення філасофіі і грамадскіх навук КАН была створана Акадэмія грамадскіх навук КНР (ААН КНР, КААН).
Пачынаючы з сярэдзіны 1980-х гадоў у рамках Акадэміі навук таксама была створана вялікая колькасць камерцыйных структур, напрыклад, камп’ютарная кампанія Lenovo.
2 лютага 1999 года, з нагоды 50-годдзя Кітайскай акадэміі навук, у яе гонар астэроіду, адкрытаму 11 сакавіка 1996 года ў рамках пекінскай Шміт-ПЗС астэроіднай праграмы на наглядальнай станцыі Сінлун, КНР, прысвоена найменне 7800 Zhongkeyuan (назва з’яўляецца запісанай піньінем скарочанай назвай Кітайскай акадэміі навук).