Міжнародны крымінальны суд
Пастаянны міжнародны крымінальны суд / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародны крымінальны суд (англ.: International Criminal Court, ICC ці ICCt; фр.: Cour pénale internationale; скарочана — МКС) — першы пастаянны міжнародны орган крымінальнай юстыцыі, у кампетэнцыю якога ўваходзіць праследаванне асоб, адказных за генацыд, ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці і агрэсію. Заснаваны на аснове Рымскага статуту, прынятага ў 1998 годзе. Афіцыйна пачаў сваю працу 1 ліпеня 2002 года.
Міжнародны крымінальны суд | |
---|---|
International Criminal Court Cour pénale internationale | |
| |
Від | міжнародны судовы орган |
Інстанцыя | суд вышэйшай інстанцыі |
Юрысдыкцыя | Дзяржавы-ўдзельнікі Рымскага статуту |
Дата заснавання | 1998 год (фактычна з 1 ліпеня 2002 года) |
Мовы справаводства | англійская, французская |
Склад | суддзі абіраюцца Асамблеяй дзяржаў-удзельнікаў |
Правамоцны па | Рымскі статут |
Тэрмін службы | 9 гадоў |
Членаў | 18 (колькасць можа быць павялічана) |
Кіраўніцтва | |
Старшыня | Сон Санхён |
Зала пасяджэнняў | |
Рэзідэнцыя суда ў Гаазе |
|
Месцазнаходжанне | Гаага, Нідэрланды |
Каардынаты | 52°04′05″ пн. ш. 4°21′11″ у. д.HGЯO |
Сайт | |
http://www.icc-cpi.int |
У адрозненне ад іншых міжнародных спецыяльных (ad hoc) і змяшаных крымінальных судоў, МКС з'яўляецца пастаяннай установай. У яго кампетэнцыю ўваходзяць злачынствы, здзейсненыя пасля ўвахождання Рымскага статуту ў сілу.
Месцазнаходжаннем з'яўляецца Гаага, аднак па жаданні суда пасяджэння могуць праходзіць у любым іншым месцы. Міжнародны крымінальны суд не варта блытаць з Міжнародным судом ААН, які таксама засядае ў Гаазе, але мае іншую кампетэнцыю. МКС не ўваходзіць у афіцыйныя структуры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, хоць можа ўзбуджаць справы па прадстаўленні Савета Бяспекі ААН.