Паладыянства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паладыя́нства (англ.: palladianism) — кірунак у архітэктуры класіцызму XVII — першай траціны XIX стст., таксама ў неакласіцызме першай паловы XX ст., якое развівала прынцыпы творчасці Андрэа Паладыа. У шырокім распаўсюджванні ідэй Паладыа вялікую ролю адыграў яго трактат «Чатыры кнігі пра архітэктуру» (1570), а таксама працы яго паслядоўнікаў, якія публікавалі праекты і малюнкі Паладыа, і свае ўласныя працы. У творчасці Паладыа яго паслядоўнікі шанавалі перш за ўсё выразнасць, кампактнасць і завершанасць планіроўкі, строгую спарадкаванасць, стрыманасць, адмову ад залішняй дэкарацыі, рэдукаванай да элементаў класічных архітэктурных ордараў, разнастайнасць рашэнняў фасадаў з франтонным порцікам, падобным да порціка антычнага храма, з адкрытай паверхняй сцяны, голымі кутамі, аконнымі праёмамі без абрамлення, а таксама арганічную сувязь архітэктуры з навакольным асяроддзем. У пабудовах паладыянства паўтараліся і іншыя кампазіцыйныя схемы Паладыа: 3-частковая кампазіцыя з галоўныга корпусаа і крылаў, злучаных галерэямі, купал на галоўнай восі фасада за франтонным порцікам і інш[1].