Сакольніцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сако́льніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Сакольнічы.
Хуткія факты Сакольніцкі сельсавет, Краіна ...
Сакольніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Крычаўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Сакольнічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крычаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Касцюшкавіцкага сельсавета[1].