Саксонія (правінцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саксонія (ням.: Provinz Sachsen) — пруская правінцыя ў цэнтральнай частцы Германіі. Была ўтворана ў 1815 годзе ў як герцагства. Займала тэрыторыю ў 25.529 кв.км з насельніцтвам — 3.618.700 чалавек (1939). Галоўны горад — Магдэбург (336.600 жыхароў).
Саксонія | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 30 красавіка 1815 | ||||
Дата скасавання | 1 ліпеня 1944 і 1946 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раён з развітай сельскай гаспадаркай, які вылучаўся ў Германіі вытворчасцю цукровага бурака і пшаніцы. Шырока развітая бурачнацукровая прамысловасць давала да Другой сусветнай вайны каля 1/3 выпрацоўкі цукру ў Германіі. Развіты таксама свінагадоўля і малочная гаспадарка. Багатыя радовішчы бурых вугляў, калійных соляў (Стасфурт) і каменнай солі, на базе якіх узнікла шырокая горназдабыўная і разнастайная апрацоўчая прамысловасць. Асабліва вылучаецца хімічная вытворчасць у раёне Мерзебурга, Леўна, Магдэбурга, Стасфурта, Хале (Гале), пераўтворанага германскім фашызмам у найбуйнейшую базу ваенна-хімічнай індустрыі. У перыяд другой сусветнай вайны толькі на заводах Лоўна было занята да 100 тыс. рабочых. У маі — чэрвені 1943 гэтыя гарады падвергліся разбурэнню ўзмоцненай бамбардзіроўкай англа-амерыканскай авіяцыі.