Саўтгемптан (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Саўтгемптан, значэнні.
Саўтге́мптан (англ.: Southampton Island) — буйны востраў у Канадскім Арктычным архіпелагу, размешчаны на ўваходзе ў Гудзонаў заліў. Тэрытарыяльна адносіцца да Нунавуту.
Хуткія факты Саўтгемптан, Характарыстыкі ...
Саўтгемптан | |
---|---|
англ. Southampton Island | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 41 214 км² |
Найвышэйшы пункт | 625 м |
Насельніцтва | 712 чал. (2001) |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,02 чал./км² |
Размяшчэнне | |
64°30′ пн. ш. 84°30′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тэрыторыя | Нунавут |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Плошча вострава складае 41 214 км² [1]. Ён займае 34-е месца па плошчы ў свеце і 9-е ў Канадзе. Даўжыня берагавой лініі 1944 км[2]. Адзінае паселішча на Саўтгемптане — Корал-Харбар з насельніцтвам 712 чалавек.
Востраў аддзелены ад паўвострава Мелвіл на поўначы пралівам Фрозен-Стрэйт[3], а ад заходняга берага Гудзонава Заліва — пралівам Рос-Уэлкам. Самы высокі пункт на востраве — гара Маціясен. Паўвостраў Бел размешчаны на паўднёвым усходзе[4].
Востраў Саўтгемптан уваходзіць у лік нешматлікіх тэрыторый у Канадзе, дзе няма пераходу на зімовы час.