Сульфіды
клас хімічных злучэнняў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сульфі́ды[1] (ад лац.: sulphur — сера) — клас хімічных злучэнняў, якія ўяўляюць сабой злучэнні металаў (а таксама шэрагу неметалаў В, Si, Р, As) з серай (S), дзе яна мае ступень акіслення −2. Могуць разглядацца як солі серавадароднай кіслаты H2S.
Сульфіды шчолачных металаў бясколерныя, добра растваральныя ў вадзе. Іх водныя растворы маюць шчолачную рэакцыю. Пры ўздзеянні разведзеных кіслот вылучаюць серавадарод.
Сульфіды шчолачназямельных металаў бясколерныя, у вадзе раствараюцца мала. На вільготным паветры вылучаюць серавадарод. Па астатніх уласцівасцях падобныя на сульфіды шчолачных металаў.
Сульфіды цяжкіх металаў амаль нерастваральныя ў вадзе. Амаль усе яны чорнага або чорна-бурага колеру (за выключэннем белага ZnS, ружаватага MnS, жоўтага CdS, памяранцава-чырвонага Sb2S3, жоўтага SnS2).