Тэорыя імавернасцей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэо́рыя імаве́рнасцей — раздзел матэматыкі, які вывучае заканамернасці, якім падпарадкоўваюцца выпадковыя[en] масавыя з’явы[1]:4.
Выпадковымі з’явамі называюцца сістэмы такіх падзей, якія пры выкананні пэўных умоў могуць як адбыцца, так і не адбыцца. Прыклад выпадковай падзеі — выпадзенне арла (ці рэшкі) пры падкіданні сіметрычнай манеты[1]:4.
Масавымі называюцца такія падзеі, для якіх комплекс умоў, што іх параджае, можна ўзнавіць дастаткова многа разоў. Напрыклад кіданне манеты можна паўтараць неаднойчы, таму выпадзенне арла — масавая падзея. А выпадзенне снегу ў Мінску 31 снежня 2050 года — падзея адзіночная, бо акурат такая дата ніколі не паўторыцца зноў[1]:4-5.
Адна з асноўных задач тэорыі імавернасцей — распрацоўка метадаў вылічэння імавернасцей складаных падзей на аснове вядомых імавернасцей больш простых падзей[1]:5.