Узброеныя сілы Судана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Узброеныя сілы Судана (араб. القوات المسلحة السودانية) — ваенная арганізацыя Рэспублікі Судан, прызначаная для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. Складаюцца з сухапутных войскаў, ваенна-марскіх сіл, ваенна-паветраных сіл і сіл народнай абароны (СНА).
У складзе УС Судана на 2018 год налічвалася 104300 вайскоўцаў. З іх 100 000 у сухапутных войсках, 1300 у флоце, 3000 у ВПС. У параваенных фарміраваннях сіл народнай абароны служыла 20 000 чалавек. Рэзерв СНА — 82 тыс.чалавек[1].
Ваенны бюджэт на 2016 год складаў каля 1 млрд долараў пры ВУП 91,2 млрд (~1% ад ВУП). Каля 50% з іх пайшло на закупку ўзбраення і ваеннай тэхнікі (УВТ)[2][3]
Па рэгіянальным стандартам УС Судана адносна добра абсталяваны. Маецца вытворчасць боепрыпасаў да стралковай зброі і бранятанкавай тэхнікі. Асноўная частка тэхнікі кітайскай і савецкай/расійскай вытворчасці. З-за палітычнага і эканамічнага ціску краін Еўропы і ЗША адбылося паглыбленне сувязяў з азіяцкімі вытворцамі[4].