ФК Парма
італьянскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
Парма (італ.: Parma) — італьянскі футбольны клуб з горада Парма, які размяшчаецца ў правінцыі Эмілія-Раманья. У цяперашні час выступае ў Серыі B. Трохразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клуб з’яўляецца двухразовым уладальнікам Кубка УЕФА (1995, 1999), уладальнікам Кубка кубкаў (1993), нягледзячы на тое, то «Парма» ніколі не перамагала ў нацыянальным чэмпіянаце і ніколі не спаборнічала за галоўныя міжнародныя трафеі да 1990-х гадоў. У часы, калі каманда спансавалася Каліста Танці, клуб атрымаў восем з гэтых трафеяў у перыяд паміж 1992 і 2002 гадамі, а таксама «Парма» дасягнула свайго найлепшага месца ў лізе — другое месца ў сезоне 1996/97. «Ювентус», «Мілан» і «Інтэрнацыянале» з’яўляюцца адзінымі італьянскімі клубамі, якія маюць больш поспехаў у еўракубках, чым «Парма»[1]. Клуб быў заснаваны ў ліпені 1913 года пад назвай «Verdi Foot Ball Club», але клуб змяніў сваю назву ў снежні таго ж года. «Парма» праводзіць свае хатнія матчы ў на стадыёне імя Эніа Тардзіні з 1923 года.
Парма | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Parma Calcio 1913 S.r.l. | |||
Заснаваны | 27 ліпеня 1913 | |||
Горад | Парма, Італія | |||
Стадыён |
Эніа Тардзіні Умяшчальнасць: 22 359 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя В | |||
2021/22 | 12 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
У сярэдзіне 2000-х гадоў «Парма» мела фінансавыя праблемы, якія былі выкліканы ў канцы 2003 года скандалам вакол малочнай кампаніі Parmalat, выкліканай банкруцтвам мацярынскай кампаніі, што выклікала ўсталявання ў клубе вонкавага кантролю да студзеня 2007 года. Клуб традыцыйна гуляе ў прывабны футбол і мае развітую футбольную акадэмію[2]. Нягледзячы на нядаўні спад у поспехах клуб з’яўляецца асацыяваным сябрам і адным з васьмі італьянскіх клубаў, якія з’яўляюцца часткай Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў, якая ўтварыліся пасля распаду G-14.
Пасля працэдуры банкруцтва, якая прайшла 22 чэрвеня 2015 года, правапераемнік «Пармы» пад назвай «Парма Кальча 1913» быў адпраўлены ў Серыю D, аднак за тры сезоны клуб тройчы павысіўся і вярнуўся ў Серыю A, дзе гуляў на працягу трох гадоў.