Шатландская раўнінная мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шатландская мова, скотс, англа-шатландская (скотс: Scots leid, англ.: Scots, гэльск. Albais/Beurla Ghallda) — адна з германскіх моў, блізкароднасная англійскай мове. Часам лічыцца дыялектам ці рэгіянальным варыянтам англійскай (так званы сярэднешатландскі дыялект старажытнаанглійскай мовы). Распаўсюджаная ў раўніннай Шатландыі (поўдзень і ўсход краіны), адсюль другая назва — раўнінная шатландская (Lallans Scots, англ.: Lowlands). Не варта блытаць з кельцкай шатландскай мовай, інакш званай гэльскай.
Шатландская мова | |
---|---|
Саманазва | Scots |
Краіны | Вялікабрытанія, Ірландыя |
Рэгіёны | Шатландыя, Паўночная Ірландыя |
Арганізацыя, якая рэгулюе | У Ірландыі: Ulster-Scots Agency |
Агульная колькасць носьбітаў | 1,5 млн. |
Статус | уразлівая[d][1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінка |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | sco |
ISO 639-3 | sco |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 410 |
Ethnologue | sco |
ELCat | 10894 |
IETF | sco |
Glottolog | scot1243 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
З узмацненнем уплыву англа-нармандскіх дваран у Шатландыі і развіццём гандлю з XIV стагоддзя скотс пачаў выцясняць з абыходку кельцкую шатландскую. Паступова гэльская мова стала сродкам зносін толькі жыхароў горнай часткі краіны і Гебрыдскіх астравоў, тады як насельніцтва гарадоў і раўнін, а таксама дзяржаўная адміністрацыя і дваранства перайшлі на скотс. Ужо ў канцы XV стагоддзя той факт, што кароль Якаў IV валодаў гэльскай мовай, выклікаў здзіўленне сучаснікаў. Пасля аб’яднання Англіі і Шатландыі пад уладай аднаго манарха ў 1603 годзе скотс стаў выцясняцца англійскай.
На шатландскай мове з часоў Сярэднявечча існуе багатая літаратура, перш за ўсё паэзія (Роберт Генрысан, Уільям Данбар, Гэвін Дуглас). Самы вядомы ў свеце шатландскі паэт — Роберт Бёрнс. Шатландскія дыялектызмы і нават урыўкі тэксту сустракаюцца ў англамоўных аўтараў рознага часу — ад Вальтэра Скота да Ірвіна Уэлша.