Шоша
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шо́ша — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне Заходняй Дзвіны.
Шоша | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 30 км |
Басейн | 304 км² |
Расход вады | 2 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | возера Шо |
• Вышыня | 171,7 м |
• Каардынаты | 55°10′02,63″ пн. ш. 28°11′37,76″ у. д.HGЯO |
Вусце | возера Пліса |
• Вышыня | 158 м |
• Каардынаты | 55°12′18,29″ пн. ш. 28°00′50,12″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Пліса → Мнюта → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Глыбоцкі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выцякае з возера Шо за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад в. Надазер′е, упадае ў возера Пліса з усходу, за 2 км на паўднёвы-ўсход ад вёскі Прудаўё. Цячэ па Ушацка-Лепельскім узвышшы, у вярхоўі і сярэднім цячэнні па лясістай мясцовасці. Асноўныя прытокі — Чысцянка і Лучайка (злева).
Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 304 км², азёрнасць каля 5 %. У басейне ракі азёры Белае, Шо, Белае, Мылічына, Гаранскае і інш.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км.
Даліна Шошы скрынкападобная, звілістая, шырынёй 0,5—2 км, месцамі да 4 км. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае, слабаразгалінаванае; яго шырыня ад 3—5 м у верхнім цячэнні да 12 м у сярэднім і ніжнім. Берагі стромкія. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.