Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Славаччыны (1939—1945)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыйна-тэрытэрыяльны падзел Першай Славацкай Рэспублікі — гэта падзел тэрыторыі Славаччыны ў кругабезе 1939—1945 гадоў. Яшчэ ў складзе Чэхаславаччыны Славацкая краіна зьменшылася з-за 1-га Венскага арбітражу, паводле якога, поўдзень дзяржавы адыходзіў да Вугоршчыны. Хутка па атрыманьні незалежнасьці Славаччына апынулася ў вайне з Вугоршчынай, у якой была пераможаная. У выніку сваёй паразы Славаччына згубіла некаторыя тэрыторыі зноў. Гэтыя падзеі прывялі да зьменаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу краіны.
Пасьля прыняцьця Закона № 190/1939 Славацкага законьніка 25 ліпеня 1939 году ўнутранае дзяржаўнае кіраваньне падзяліла тэрыторыю Славаччыны на 6 жупаў, якія падзяляліся на 59 окрасаў (зь іх 1 гарадзкі). Ніжэй окраснага ўзроўню яшчэ былі натарыяльныя ўстановы. Падзел стаў дзейным зь 1 студзеня 1940 году[1]. Галоўным прадстаўніком жупы быў жупан, а окраса — окрасны начальнік[2].