Вугоршчына
краіна ў Цэнтральнай Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуго́ршчына, або Венгрыя (ад польскага Węgry), таксама Мадзя́ршчына[2][3][4][5][6] (па-вугорску: Magyarország; Hu-Magyarország.ogg (зьвесткі)) — дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе[7], якая займае плошчу ў 93030 км² і мяжуе з Славаччынай на поўначы, Украінай на паўночным усходзе, Аўстрыяй на паўночным захадзе, Румыніяй на ўсходзе, Сэрбіяй на поўдні, Харватыяй на паўднёвым захадзе і Славеніяй на захадзе[8]. Маючы каля 10 мільёнаў чалавек насельніцтва, Вугоршчына адносіцца да дзяржавы сярэдняга памеру. Афіцыйная мова краіны — вугорская, якая зьяўляецца найбольш шырока распаўсюджанай мовай з уральскай моўнай сям’і ў сьвеце[9]. Сталіца краіны — Будапэшт, значны эканамічны цэнтар, які клясыфікуецца як вядучы глябальны горад. Да асноўных гарадоў таксама адносяцца Дэбрэцэн, Сэгед, Мішкальц, Пэч і Д’ёр. Сучасныя межы Вугоршчыны былі ўсталяваныя ў 1920 годзе паводле Трыянонскай дамовы пасьля Першай сусьветнай вайны, калі краіна страціла каля 71% сваёй тэрыторыі, 58% насельніцтва і 32% этнічных вугорцаў[10].
Вугоршчына лац. Vuhorščyna Magyarország | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Himnusz (Isten, áldd meg a magyart)» | |||||
Афіцыйная мова | Вугорская | ||||
Сталіца | Будапэшт | ||||
Найбуйнейшы горад | Будапэшт | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая рэспубліка Тамаш Шуёк Віктар Орбан | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
109-е месца ў сьвеце 93 030 км² 0,74% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць |
88-е месца ў сьвеце 9 908 798[1] 108/км² | ||||
СУП • агульны (2011) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $195,640 млрд $19 891 | ||||
Валюта | форынт (HUF) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — заснаваная — хрысьціянскае каралеўства — ад Аўстра-Вугоршчыны |
895 У сьнежні 1000 17 кастрычніка 1918 | ||||
Аўтамабільны знак | H | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .hu | ||||
Тэлефонны код | +36 | ||||
Краіна стала часткай Эўразьвязу ў 2004 годзе і ўваходзіць у Шэнгенскую зону з 2007 году. Вугоршчына таксама зьяўляецца чальцом Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, НАТО, СГА, Сусьветнага банка, Азіяцкага банку інфраструктурных інвэстыцыяў, Рады Эўропы, Вышаградзкай групы ды многіх іншых арганізацыяў[11]. Вугоршчына добра вядомая сваёй багатай культурнай гісторыяй, яна зрабіла значны ўнёсак у сусьветнае мастацтва, музыку, літаратуру, спорт, навуку і тэхніку[12]. Краіна адносіцца да адзінаццаці найбольш папулярных краінаў для турызму ў Эўропе, прыцягнуўшы ў 2015 годзе каля 14,3 млн замежных турыстаў.