Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў
міжнародная арганізацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Арганіза́цыя Аб’ядна́ных На́цыяў (ААН) — міжнародная арганізацыя, створаная ў 1945 годзе з чатырма галоўнымі мэтамі: дасягненьне міжнароднага міра і бясьпекі на плянэце; разьвіцьце сяброўскіх адносінаў паміж краінамі; супрацоўніцтва ў галіне вырашэньня міжнародных праблемаў і забясьпечэньня павагі да правоў чалавека; і ўзгадненьня дзеяньняў розных дзяржаваў. Таксама мэтамі ААН зьяўляецца спрыяньне сацыяльна-эканамічнаму разьвіцьцю, абарона навакольнага асяродзьдзя, аказаньне гуманітарнае дапамогі ў выпадку голаду, стыхійных бедзтваў і ўзброеных канфліктаў. Дзеля дасягненьня гэтых мэтаў існуе больш за 30 асобных арганізацыяў, якія разам ствараюць сыстэму ААН. Афіцыйнай датай стварэньня ААН лічыцца 24 кастрычніка 1945 году. Статус заснавальнікаў арганізацыі мае 51 краіна (у тым ліку Беларусь, якая на той момант мела назву БССР). Сябрамі ААН заразь зьяўляюцца 193 краіны і 2 назіральніка (Сьвяты Прастол і Палестына). Штаб-кватэра ААН знаходзіцца ў Нью-Ёрку, на Мангэтане і мае экстэратарыяльны статус. Значныя сядзібы таксама знаходзяцца ў Жэнэве, Найробі і Вене. ААН фінансуецца праз абавязковыя і дабраахвотныя ўнескі краінаў-сябраў. ААН прадстаўляе толькі сваі краіны-сябры і робіць толькі тое, што яны ей даручаць. На сеньняшні дзень ААН зьяўляецца найвялікшай, найбольш унівэрсальнай і прадстаўнічай міжнароднай арганізацыяй у сьвеце.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў | |
Сьцяг ААН | |
Афіцыйныя мовы | |
---|---|
Генэральны сакратар | Антоніу Гутэрыш (з 2017) |
Заснаваная | як ваенны альянс: 1 студзеня 1942 як міжнародная арганізацыя: 24 кастрычніка 1945 |
Колькасьць чальцоў | 193 сталых сябра, 2 назіральніка |
Штаб-кватэра | Нью-Ёрк, ЗША |
Афіцыйная старонка | www.un.org |
Іншыя афіцыйныя назвы:
|
ААН дзейнічае на падставе Статута ААН прынятага на Канфэрэнцыі ААН у Сан-Францыска у красавіку-чэрвені 1945 году[1]. Арганізацыя прымала ўдзел у вайсковых дзеяньнях у Карэі і Конга, а таксама зацьвердзіла стварэньне дзяржавы Ізраіль ў 1947 годзе. Колькасьць сябраў ААН імкліва ўзрасла праз хвалю дэкалянізацыі 1960-х гадоў. Пасьля заканчэньня Халоднай вайны ААН з розным посьпехам прымае ўдзел у вайсковых і гуманітарных місіях па ўсім сьвеце.