Афрадыта
багіня грэцкай міталёгіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Афрады́та (па-старажытнагрэцку: Ἀφροδίτη; Понтыя, Лімэнія, Анадыямена, Кіпрыда) — першапачаткова багіня ўрадлівасьці, затым багіня каханьня.
Quick Facts Сымбалі, Маці ...
Афрадыта | |
Вэнэра Арлезіянская | |
багіня прыгажосьці й каханьня | |
Сымбалі | мірт, ружа, мак і яблык |
---|---|
Маці | Дыёна |
Дзеці | Эрат |
Гара | Алімп |
Адпаведнік у Рымскай міталёгіі | Вэнэра |
Close
Афрадыта абуджае каханьне ў сэрцах багоў і людзей. Дзякуючы гэтаму яна пануе над сьветам. Ніхто ня можа пазьбегнуць ейнай улады. Толькі Атэна, Гестыя і Артэміда не падначаленыя ейнай магутнасьці[1]. Афрадыта — увасабленьне прыгажосьці і вечнай маладосьці.
Культ Афрадыты шырока распаўсюджаны ў Старажытнай Грэцыі, Малой Азіі ды на выспах Міжземнага мора, у Сыцыліі і асабліва на Кіпры.
Зьяўлялася ўлюбёным пэрсанажам антычных мастакоў.
Паводле імені Афрадыты названы астэроід 1388 Афрадыта.