Ружа
род кветкавых расьлінаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ру́жа (дзікаросл. шыпшына) — род кветкавых расьлінаў сямейства ружавых.
Ружа | |
Паштовая марка Беларусі «Ружа Глёрыя Дэй» (2014 год) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Поўнаядравыя |
Царства | Расьліны |
Падцарства | Зялёныя расьліны |
Група | Судзінкавыя расьліны |
Тып | Вышэйшыя расьліны |
Аддзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Ружакветныя |
Сямейства | Ружавыя |
Падсямейства | Разанавыя |
Трыба | Ружы |
Род | Ружа |
Бінамінальная намэнклятура | |
Rosa Карл Лінэй | |
Налічвалася каля 300 відаў. Дзікарослыя віды называюцца шыпшынамі. Пашыраныя ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар'я і ў гарах тропікаў. Са Старажытнасьці вырошчваліся ў Пярэдняй Азіі, адкуль трапілі ў Старажытную Грэцыю. Налічвалася звыш 30 000 акультураных гатункаў, выведзеных шляхам міжвідавой гібрыдызацыі. Трапляюцца ў падлеску разрэджаных лясоў, хмызьняках, на берагах рэк і каля агароджаў[1]. Знойдзеныя акамянеласьці і выкапнёвыя парэшткі шыпшынаў маюць узрост каля 50 млн гадоў. Каля 3000 да нараджэньня Хрыста людзі акультурылі першыя ружы. На востраве Крыт (Грэцыя) знайшлі адну з найстаражытнейшых выяваў ружы, зробленую каля 2000 году да н.Х.[2]. Упершыню шыпшыну апісаў старажытнагрэцкі філёзаф і заснавальнік батанікі Тэафраст[3].