Беларусь
краіна ў Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́сь, Рэспу́бліка Белару́сь — нацыянальная дзяржава беларусаў у геаграфічным цэнтры Эўропы, на захадзе Ўсходне-Эўрапейскае раўніны. Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувою на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе й Украінай на поўдні. Тэрыторыя краіны — 207,6 тыс. км² (84-я ў сьвеце). Колькасьць насельніцтва на 1 кастрычніка 2019 году — 9 413 446 чалавекі. Працягласьць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км[6]. Сталіца й найбуйнейшае места — Менск, сярод іншых буйных местаў Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня й Магілёў. Больш за 40% тэрыторыі краіны мае лясны покрыў.
- Ня варта блытаць з рэжымам Лукашэнкі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Беларусь (неадназначнасьць).
Беларусь лац. Biełaruś Рэспубліка Беларусь | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Жыве Беларусь! | |||||
Дзяржаўны гімн: «Гімн Беларусі» | |||||
Афіцыйная мова | беларуская[lower-alpha 1] | ||||
Сталіца | Менск | ||||
Найбуйнейшы горад | Менск | ||||
Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Аляксандар Лукашэнка (інаўгурацыя аспрэчвалася) | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
83-е месца ў сьвеце 207 596,76[1] км² 2,26% (4702 км²)[1] | ||||
Насельніцтва • агульнае (2019) • шчыльнасьць |
91-е месца ў сьвеце 9 413 446[2] 45,3/км² | ||||
Этнічны склад | беларусы (84,9%), расейцы (7,5%), палякі (3,1%), украінцы (1,7%)[3] | ||||
Канфэсійны склад | праваслаўныя (60%), каталікі (15—20%)[4] | ||||
Пісьменнасьць | 98%[4] | ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $146,745 млрд[5] $15 633 | ||||
Валюта | Беларускі рубель (BYN) | ||||
Часавы пас | FET (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — згубленая — абвешчаная — прызнаная |
ад Расейскай імпэрыі 25 сакавіка 1918 1 студзеня 1919 ад СССР 27 ліпеня 1990 25 жніўня 1991 | ||||
Аўтамабільны знак | BY | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .бел, .by | ||||
Тэлефонны код | +375 | ||||
Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году, а таксама разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі расейскае ядзернае зброі[7] — разам з гвалтоўным здушэньнем масавых пратэстаў беларусаў і сыстэматычным шматгадовым вынішчэньнем беларускае нацыянальнае ідэнтычнасьці (расейскім этнацыдам беларусаў) на карысьць расейскага нацызму — адкрыта прадэманстравала, што Беларусь знаходзіцца пад поўнай акупацыяй Расеі[8][9][10][11][12][13].
Гісторыя Беларускае дзяржаўнасьці пачалася ад Полацкага княства, вядомага паводле пісьмовых крыніцаў з ІХ стагодзьдзя. У 1307 годзе яно далучылася да Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), якое ўтварылася ў сярэдзіне XIII ст. вакол Наваградку й неўзабаве аб’яднала ўсе этнічныя беларускія землі. У 1569 годзе ВКЛ утварыла Рэч Паспалітую з Каралеўствам Польскім, на карысьць якога страціла Падляшша й украінскія землі. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772—1795 гадох землі Беларусі апынуліся пад уладай Расейскае імпэрыі, якая праводзіла палітыку ґвалтоўнае русіфікацыі. У пэрыяд распаду Расейскае імпэрыі 25 сакавіка 1918 году беларусы абвясьцілі пра сваю незалежнасьць утварэньнем Беларускае Народнае Рэспублікі (БНР). Аднак БНР ня здолела абараніць сваю тэрыторыю ад бальшавікоў, якія 1 студзеня 1919 году ўтварылі Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (БССР). Тым часам заходняя частка краіны ў выніку складзенага бальшавікамі Рыскага міру 1921 году апынулася пад уладай міжваеннае Польскае Рэспублікі й была далучаная да БССР толькі ў 1939 годзе ў выніку агрэсіі ў бок Польшчы Трэцяга Райху й Савецкага Саюзу (СССР). Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара ў час спусташальнае Другой сусьветнае вайны[14], па сканчэньні якое ў 1945 годзе стала адным зь сяброў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. У час распаду СССР 27 ліпеня 1990 году парлямэнт БССР абвясьціў пра дзяржаўны сувэрэнітэт рэспублікі, а 25 жніўня 1991 году — пра незалежнасьць Беларусі. Першы прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ў 1995 годзе ўсталяваў у краіне прарасейскі аўтарытарны рэжым[15][16][17], які выявіўся ґвалтам, катаваньнямі й забойствамі беларусаў у час здушэньньня масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[18].
Больш за 70% грамадзянаў Беларусі пражывае ў местах. Больш за 80% грамадзянаў этнічныя беларусы, этнічную меншасьць складаюць пераважна расейцы, палякі й украінцы. Дзяржаўная мова — беларуская, аднак адным з наступстваў шматгадовае палітыкі ґвалтоўнае русіфікацыі (у тым ліку рэфэрэндуму 1995 году) стаў фактычны афіцыйны статус расейскае мовы. Згодна з канстытуцыяй краіна ня мае афіцыйнае рэлігіі, тым часам асноўнай хрысьціянскай канфэсіяй лічыцца праваслаўе. Другая паводле папулярнасьці хрысьціянская канфэсія — каталіцтва, праваслаўныя й каталіцкія Каляды й Вялікдзень традыцыйна адзначаюцца як дзяржаўныя сьвяты[19].